● Гэта — арыгінал артыкула на беларускай.
Перевод на русский — здесь.
Гэта ўнікальнае месца духоўнай сілы беларусаў, дзе адкрыта моляцца аб свабодзе, дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям, гавораць аб праблемах палітэмігрантаў, а таксама апякуюцца праваслаўнымі беларусамі ў выгнанні. На дадзены момант прыход мае вострую патрэбу ў фінансавай падтрымцы.
Лот аўкцыёну — новая праца мастачкі «Валошкі для Беларусі».
Аўкцыён стартуе сёння, 5 лістапада, і фінішуе 12 лістапада ў 21:00 CET. Аўкцыён пройдзе на старонцы аўтара ў Instagram, атрыманыя сродкі будуць пералічаныя на рахунак прыходу. Узяць удзел у аўкцыёне могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы.