Бываюць такія дні — і не толькі ў беларускіх ці ўкраінскіх уцекачоў, што жывуць у Латвіі, але і ўвогуле ў любога чалавека, дзе б ён ні знаходзіўся ў свеце, — калі, здаецца, сыходзіць глеба з-пад ног, і хочацца знайсці апору, маральную падтрымку, новыя сэнсы. Для мяне асабіста, асабліва за апошнія тры гады жыцця, праведзеныя ў маім новым доме, асаблівае значэнне набылі родная мова і гістарычная памяць пра дасягненні майго народа. Мае карані.
Па-беларуску
Тэма «Па-беларуску» на партале Bel.LSM.lv. Апошнія матэрыялы і навіны па тэме «Па-беларуску».
— Бацькі, вось мы з вамі з Беларусі, але чаму мы не размаўляем па-беларуску? — запытваецца наш чатырохгадовы сынок. І як яму адказаць? Простае пытанне ад дзіцяці збянтэжыла нас з жонкай. Мне — сорамна, жонцы — таксама. Але ці патрэбна яму вывучаць беларускую мову менавіта зараз? У садку выкладаюць па-латышску, ёсць заняткі англійскай, дома мы размаўляем па-руску… Ці не адбудзецца ў яго галаве блытаніна, калі ў гэтым ланцугу з’явіцца яшчэ і родная мова?
Ведаеце, дарагія чытачы, мне хацелася б расказваць вам толькі пра добрае. Напрыклад, што ў Рызе выпаў першы снег (і нічога, што хутка растаў, затое на душы стала бела-бела!), і што Латвія шчыра і мірна адзначыла Дзень Лачплесіса і свой дзень нараджэння. Аднак ёсць некаторыя праблемы: па-першае, я з Беларусі, па-другое, калі шмат чытаеш, разумееш, што свет стаіць на парозе Трэцяй сусветнай. І — самае галоўнае — для журналіста не бывае навін дрэнных ці добрых.
Мерапрыемства садружнасці «Латвія — наш агульны дом», арганізаванае ліепайскім польскім таварыствам VANDA (WANDA) для прэзентацыі свайго праекта «Сад дружбы народаў», прайшло ярка і смачна: калектывы выконвалі святочныя песні на родных мовах і частавалі нацыянальнымі стравамі да гэтага свята. Ідэя «Саду» падабаецца ўсім, а падобныя сустрэчы прыносяць вялікую радасць.
У ліпені 1994 года першым прэзідэнтам Беларусі стаў былы дэпутат Вярхоўнага Савета Аляксандр Лукашэнка. З таго часу, напрыклад, у Латвіі, Украіне і ЗША змянілася па шэсць кіраўнікоў краіны, у Літве і Эстоніі — па пяць, у Польшчы — сем, у Эфіопіі — чатыры… Больш за трыццаць гадоў у маёй краіне адзіны «гаспадар».
У найбліжэйшую нядзелю па ініцыятыве Ліепайскага таварыства польскай культуры з прэзентацыямі святаў і пачастункамі адбудзецца шматнацыянальнае мерапрыемства супольнасці «Латвія — наш агульны дом». Галоўнай «стравай» стане прэзентацыя падтрыманага Фондам грамадскай інтэграцыі праекта «Сад сяброўства народаў» — у 2025 годзе ён стане цудоўным падарункам роднай Ліепаі ў гонар 400-годдзя з моманту атрымання статусу горада. Пра ўсё гэта LSM+ расказала Рыта Розентале, кіраўніца таварыства VANDA (WANDA).
Усе абмяркоўваюць, чым абернецца перамога Дональда Трампа для сусветнай палітыкі і нашага рэгіёна. І латышы, і беларусы Латвіі таксама пра гэта думаюць. І ўкраінцы — усё цывілізаванае грамадства хоча заканчэння вайны Расіі супраць Украіны і перамогі апошняй. Бо ЗША і падтрымліваюць Украіну, і дапамагаюць беларускім дэмакратычным сілам і незалежным СМІ ў выгнанні працягваць працу. Так, дарэчы: у Беларусі ж пачалася так званая перадвыбарчая кампанія!
Самае галоўнае жаданне эмігранта — вярнуцца дадому. Гэта разумее і беларуская «ўлада». Сёння для працы з «уцекачамі» яны нават падключылі Рамана Пратасевіча. Гэта той самы беларускі незалежны журналіст, самалёт з якім быў прымусова пасаджаны ў аэрапорце «Мінск-2». Пратасевіч — былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала Nexta і... галоўны вораг рэжыму таго часу. Але сёння ён запрашае вяртацца ў Беларусь усіх, хто з’ехаў з краіны. Як так атрымалася?
Канец кастрычніка ў Латвіі — час памяці. У Рызе пройдзе «Вяртанне імёнаў» у памяць пра ахвяраў таталітарнага камуністычнага рэжыму. Беларусы Латвіі таксама збяруцца, каб узгадаць ахвяр сталінскіх рэпрэсій: у Беларусі ўрокі гісторыі не засвоены, расце колькасць палітвязняў і працягваюцца ганенні на іншадумцаў.
Кастрычнік — час, калі гук бурбалак у батарэях прыносіць у кватэры цяпло. Але адначасова з павелічэннем тэмпературы ў памяшканнях становяцца больш «тлустымі» і тыя самыя жыроўкі. Антырэкорд маёй сям’і з трох чалавек, якая здымала кватэру плошчай крыху больш за 50 квадратных метраў у раёне Авоту, — 342 еўра! І гэта з маім рэжымам «дзядка», калі я сачыў за кожнай уключанай лямпачкай!
У першую суботу кастрычніка Латвія адзначыла Дзень настаўніка, а 15 кастрычніка будзе Дзень дзяржаўнай мовы. Абедзве гэтыя даты мне блізкія: некалі я працавала настаўніцай мовы, якая знікае. Маёй роднай, за размовы на якой у сучаснай Беларусі могуць і ў турму пасадзіць, і ярлык злоснага нацыяналіста прычапіць
Час ад часу гэта пытанне ўзнікае ў маёй галаве. Асабліва калі чытаю навіны пра затрыманні і здзекі з беларусаў, якія засталіся ў краіне. А яшчэ калі бегаю па Рызе. Цікава, але то там, то сям у краявідах Рыгі бачу падобныя да Мінска. Дзесьці на Латгалес пазнаю шматпавярховікі мінскага Зялёнага Лугу ці частку вуліцы Ціміразева ў тым месцы, дзе яна ідзе на скрыжаванне з Арлоўскай. Гэтая мясціна нагадвае мне пра мінскі паўмарафон. А яшчэ ў гэтым месцы ў 2020 годзе тысячы беларускіх хлопцаў і дзяўчат гнулі спіны пад ударамі дручкоў. Беларусы ў форме білі іншых беларусаў…
Споўнілася тры гады, як я атрымала палітычны прытулак і жыву ў Латвіі. З аднаго боку, гэты час праляцеў як адно імгненне, а з другога… Тры гэтыя гады, шчыра кажучы, можна палічыць за трыццаць — так шмат новага досведу атрымалася набыць і з такога абсалютна чыстага аркуша прыйшлося пачаць жыццё наноў. Што ж я думаю пра Латвію, пра яе жыхароў і пра сябе ў гэтай краіне праз тры гады?
Восень: то ў адной, то ў другой сацыяльнай сетцы — мемы пра кабачкі. У вас таксама? Вы ўжо атрымлівалі іх у падарунак? Мне яшчэ ніхто не дарыў. У Беларусі кабачкі нам заўсёды прыносіла суседка па лесвічнай пляцоўцы. Яна іх вырошчвала на сваім лецішчы, таму з вялікім гонарам дзялілася з намі агароднінай. А якія ў яе агуркі! Калі мы з сям’ёй былі вымушаны з’язджаць з радзімы, то ўзялі з сабой два слоікі марынаваных агуркоў ад суседкі. Закатак ужо няма і, на жаль, магчымасці папоўніць хатні запас — таксама. Ці сумую я па іх смаку? Яшчэ як!
Верасень падкраўся незаўважна, жартую я сама з сабой, сцяўшыся ад халоднага пасля ночы паветра. Заварваючы каву, я бачу ў акно, як дзеці ідуць у школу. У мяне таксама сёння заняткі — праўда, аддалена. Я працягваю вывучаць латышскую на ўзровень С1 і расказваць вам, дарагія чытачы, пра досвед свой і іншых людзей, для якіх Латвія стала новым домам.
Мой лепшы сябар — дваровы пёс, якога жонка прынесла з прытулку. І калі настаў час уцякаць з радзімы, мы не маглі эвакуявацца без гэтай морды. Так мы з ім апынуліся ў Латвіі і пачалі новы жыццёвы этап у Рызе. Першае знаёмства з горадам — прагулкі з сабакам. І ведаеце, гэта цудоўная магчымасць заняцца краязнаўствам у новых мясцінах! І, шчыра кажучы, ёсць пра што пагутарыць. Дысклеймер: гэта не жыццёвае ныццё эмігранта, а погляд звонку ад сябра. Выбачайце, калі я нешта не так зразумеў.
— На выходных еду ў Піцер, — павольна кажа Лаўра, нават не адцягваючыся ад працы. Лаўра — майстрыха барбершопа ў Рызе. Жанчыне каля сарака гадоў, яе бацькі, бабуля і нават прабабуля — з Латвіі. Лаўра шмат падарожнічала і добра ведае, як жывуць людзі ў розных краінах. З ёй мы абмяркоўваем навіны жыцця ў эміграцыі, складанасці атрымання часовага віду на жыхарства, рэпрэсіі ў Беларусі і вайну ва Украіне. І вось, калі я пачуў, што гэтая добраадукаваная жанчына так лёгка распавяла пра паездку ў Расію, недзе ўнутры, у душы, стала холадна…
Раніцай паветра на рыжскіх вуліцах пахне восенню: ведаеце гэтае пачуццё? Прачынаешся, адчыняеш акно, акунаешся ў золкасць і прахалоду і разумееш — ужо хутка… Чым жа мне запомнілася лета, якое так імкліва сыходзіць? Як звычайна, дарагія чытачы — велізарным аб’ёмам працы. І — незвычайна — маім асабістым рэкордам: я здала дзяржаўны іспыт па латышскай мове на ўзровень В2. Гэта было неверагодна цяжка, і тым больш каштоўнае гэта дасягненне.
23 жніўня ўшаноўваецца як Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, абвешчаны Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе. У гэты дзень 85 гадоў таму паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа, які адкрыў шлях да трагедыі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў: ваенных злачынстваў, рабскай працы, канцлагераў, Халакосту, этнічных чыстак і ГУЛАГаў, а затым — да доўгіх гадоў Халоднай вайны і для многіх — да далейшай няволі.
А ведаеце — журналістам закон не пісаны: хоць лета і час адпачынкаў, я засталася ў Рызе, працаваць сярод артыкулаў і кніг на розных мовах. І хаця мае латышы, мае тукумскія сябры, называюць мяне mājas sēne («хатнім грыбам») за тое, што часта сяджу дома — я ўсё ж задалася пытаннем: а куды ж, уласна, усе з’ехалі? Няўжо ў далёкія экзатычныя краі? Пагаварыўшы са сваімі землякамі, я высветліла: вельмі многім мясцовым беларусам падабаецца падарожнічаць па Латвіі і адкрываць яе для сябе.
Лета ў Рызе мае свой адмысловы шарм. Тыя, хто ў выходныя дні — гарачыя і сонечныя — ездзяць са сталіцы на мора цягніком, мяне зразумеюць. Мноства адпачывальнікаў: сем’ямі, з дзецьмі, сабакамі, роварамі, пляжнымі сумкамі — усе разам, гучна размаўляючы пра сваё на самых розных мовах, едуць электрычкай некалькі прыпынкаў. І потым, як па камандзе, амаль увесь вагон умомант выходзіць на адной станцыі — напрыклад, Вецакі. І, ведаеце, дарагія чытачы, кожны раз, пакуль і я еду на мора, я спрабую пачуць у шматгалосым хоры вагона родную мову.
Гэты Ліго будзе ўжо трэцім, які я святкую ў Тукумскім краі з маімі латышамі — вялікай дружнай сям’ёй, якая прытуліла мяне, як толькі я ўцякла з Беларусі ў Латвію. Упершыню мяне мацней за ўсё ўразіла, што літаральна ўсе ў карагодзе — ад маленькай праўнучкі да старэйшай прабабулі — ведалі тэксты шматлікіх народных песень і выконвалі іх некалькі гадзін запар. Гэта і ёсць пераемнасць пакаленняў і гістарычная памяць.
Чэрвень — асаблівы месяц для беларусаў. 19 чэрвеня споўніцца сто гадоў з дня нараджэння чалавека, якога беларусы лічаць сумленнем сваёй нацыі, а 22 чэрвеня — дзень яго смерці. Васіль Быкаў. Калі яго называюць Народным пісьменнікам Беларусі, то маюць на ўвазе не афіцыйнае званне, а рэальны факт. Я сама была сведкам таго, наколькі беларускі народ паважае і любіць свайго творцу.
Ведаеце, чым адрозніваецца жыццё чалавека, які нарадзіўся, вырас і большую частку жыцця правёў пры дыктатуры, ад жыцця людзей у дэмакратычным грамадстве? У першую чаргу тым, што кожны дзень і кожнае імгненне думкамі, рашэннямі і ўчынкамі чалавека, выхаванага пры дыктатуры, кіруе страх. І здаецца, страх гэты немагчыма выкараніць. Я — гэтаму жывы прыклад. Прайшло ўжо амаль тры гады, як я атрымала палітычны прытулак у Латвіі і знаходжуся ў бяспецы, а страшна мне да гэтага часу.
У 1986 годзе я была яшчэ зусім маленькім дзіцем. У той дзень, 26 красавіка, у Мінску быў цудоўны сонечны дзень, і я з сястрой і братам гуляла ў двары нашага дома. Я была апранута зусім па-летняму — у лёгкую сукенку без рукавоў. А потым пайшоў дождж. Ён быў цёплы і прыемны, як часта бывае ўвесну ці ўлетку, і ад яго нават не хацелася хавацца. Было такое ў вашым дзяцінстве, калі хацелася спецыяльна пляскаць па лужынах, паднімаючы моцныя пырскі, і гуляць у гульню, хто каго больш абліе? Напэўна, было.
У маёй роднай Беларусі 12 красавіка адзначаюць Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. А яшчэ зусім нядаўна адбылася эпахальная падзея — мая краіна стала... касмічнай дзяржавай! Гісторыя, калі разабрацца падрабязней, з тых, пра якіх у маім народзе гавораць — і смех і грэх. Чым больш жорсткая ў краіне дыктатура — тым больш туга яна «закручвае гайкі» і тым вышэй, і вышэй, і вышэй імкне яе прапаганда палёт сваіх птушак. Або жрыц. Ці рабыняў?
Калі я, беларуская бежанка, толькі-толькі прыехала ў Латвію і пачала знаёміцца з мясцовымі культурай, традыцыямі і святамі, мая сяброўка-латышка заўважыла: «Цікава, украінцы ходзяць у царкву, часцей у праваслаўную, і яны сапраўды вернікі. А вось беларусы неяк далёкія ад канонаў і абраднасці. І табе гэта не блізка, так?». Так.
25 сакавіка споўніцца 106 гадоў з таго дня, як была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэтую дату беларусы, якіх рассеяла па ўсім свеце пасля рэвалюцыі 2020 года, адзначаюць як свята. Але, шчыра кажучы, асабіста для мяне гэты дзень — зусім не падстава для радасці. Для мяне БНР — нерэалізаваная мара беларусаў аб сваёй дэмакратычнай краіне, прыгожая, але бездапаможная, нібы птушка без крылаў.
На мінулым тыдні мяне, беларускую ўцякачку, якая жыве ў Латвіі, уразіла трагедыя, якая здарылася ў Варшаве з маёй зямлячкай, 25-гадовай Лізай. Яна была жорстка згвалтаваная ў цэнтры горада 23-гадовым мясцовым жыхаром. На жаль, яе не ўдалося выратаваць, яна памерла ў бальніцы праз некалькі дзён. Мужчыну затрымалі. Сочачы за развіццём падзей, суперажываючы родным і блізкім дзяўчыны, я нават не заўважыла, як у Латвію прыйшла вясна. А убачыўшы на календары надыходзячую дату 8 сакавіка, у маёй роднай Беларусі афіцыйна святочную, зразумела, што зусім не думаю пра гэты дзень. Хоць з дзяцінства мяне выхоўвалі ў патрыярхальнай, і больш за тое — савецкай — культуры.
Я вельмі добра памятаю 24 лютага 2022 года: я журналіст і знаходжуся ў навінавай павестцы. Мы з калегамі з Украіны ўдзельнічалі ў Рызе ў адным з семінараў. І калі прагучала «пачалася поўнамаштабная вайна» — на нейкі момант у нашай прасторнай люднай зале наступіла звонкая цішыня. Вельмі выразна ў маёй галаве падзяліўся час тады на «да» і «пасля».
Зусім нядаўна ў Рызе адкрылася выстава «25 крокаў да Свабоды» беларускай мастачкі. Магчыма, нехта з вас, дарагія чытачы, пабываў там ці яшчэ толькі збіраецца — ласкава запрашаем, адкрыта да 26 лютага. І — трэба ж! — літаральна тады ж высветлілася, што мерч з «Коцікамі Свабоды» і старонка ў Інстаграме былі прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».