На шматпакутны яўрэйскі народ абрынулася новая вайна. Ужо некалькі дзён я шмат успамінаю Віцебск — адзін з апошніх гарадоў, у якім я пабывала ў маёй краіне перад уцёкамі назаўжды ў Латвію. Віцебская мастацкая школа дала свету Хаіма Суціна, Юдэля Пэна, Марка Шагала... У той дзень на адной з віцебскіх вулак у цэнтры я незнарок разгаварылася з мясцовым жыхаром. Па-элеганцку апрануты пажылы сіньёр з кійком успамінаў, якім быў горад у часы яго юнацтва.
У цэнтры кожнага без выключэння населенага пункта ў Беларусі — у сталіцы, абласным або раённым цэнтры ці нават у вёсцы — абавязкова ёсць вуліцы Савецкая, Леніна, Сацыялістычная, Камуністычная. Як правіла, з помнікам Леніну, а часам і Дзяржынскаму. Так, усё гэта да гэтага часу існуе ў нашай краіне. І не проста існуе — квітнее. Чаму? Адказ просты і складаны адначасова.
18-гадовы Данііл (імя зменена) прыехаў з Беларусі крыху больш за два гады таму разам са сваімі бацькамі, ратуючыся ад рэпрэсій беларускага рэжыму пасля падзей 2020 года. Яго сям’і і яму самому, атрымаўшы статус бежанца, давялося пачаць жыццё наноў. Цяпер малады чалавек — студэнт факультэта інфарматыкі Латвійскага ўніверсітэта.
Дзеці беларускіх уцекачоў 1 верасня пойдуць у школу ў Латвіі. Разам з бацькамі яны пачалі тут новае жыццё. І калі выбар дарослых узяць удзел у рэвалюцыі 2020 года ў Беларусі быў свядомым, то дзеці ідуць па тым шляху, які быў абраны мамай і татам. Як пачуваюцца малыя ў дзіцячым садку, у школе? Як гэта — ісці на ўрокі і вучыць прадметы, не разумеючы латышскай мовы?
23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў, абвешчаны Еўрапарламентам у 2008 годзе. У гэты дзень 84 гады таму паміж нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа, які адкрыў шлях да трагедыі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў: канцлагераў, ГУЛАГАў, Халакосту, крэматорыяў і працоўных лагераў, затым доўгіх гадоў халоднай вайны і, для многіх, да далейшага прыгнёту. Каб данесці значэнне гэтых падзей да шырокай аўдыторыі, Еўрапейская Сетка Памяць і Салідарнасць з 2014 года праводзіць асветніцкую кампанію «Памятай. 23 жніўня».
Аповеды беларускіх бежанцаў, якія прыехалі ў Латвію пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі, глыбока кранаюць душу. Герой (імя яго змененае), які дзеліцца сваёй гісторыяй сёння, стаў сведкам таго, як сілавікі падчас пратэстаў забілі чалавека. Нягледзячы на ўсё перажытае, актывіст пачаў жыццё з чыстага аркуша і дасягнуў поспеху: асвоіў новую прэстыжную прафесію, стварыў сям’ю, працягвае вывучаць латышскую мову і ўдзельнічаць у жыцці беларускай дыяспары.
У трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларусы Латвіі, як і іншыя беларускія дыяспары па ўсім свеце, правялі «Дзень салідарнасці». Калона прайшла ў Рызе ад латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі да Помніка Свабоды. Дата 9 жніўня змяніла на «да» і «пасля» жыццё і самой Беларусі, і дзясяткаў тысяч яе грамадзян, якія трапілі пад жорсткія рэпрэсіі. І як бы ні стараўся дыктатар «перагарнуць старонку» Рэвалюцыі, выбудаваўшы сваю ўласную прапагандысцкую рэальнасць, — дакладна не атрымаецца.
Сёння, слухаючы гісторыі сваіх суайчыннікаў — беларускіх бежанцаў, для якіх Латвія стала другім домам, я зразумела, што ганаруся знаёмствам з імі. Усе яны — неверагодна моцныя, смелыя і разумныя людзі. Цвет маёй нацыі. Беларусы расказваюць пра тое, як яны апынуліся тут, пра свой досвед жыцця ў новай краіне. А таксама пра грамадскую арганізацыю «Суполка», якую яны стварылі ў Латвіі, каб падтрымліваць адно аднаго і родную Беларусь, захоўваць сваю нацыянальную культуру. Так, імёны ўсіх суразмоўцаў змененыя, і не, фатаграфій не будзе: ва ўсіх у Беларусі сваякі.
Аднойчы, калі я, беларуская бежанка, ехала ў электрычцы з Рыгі ў Тукумс, які за два гады жыцця ў Латвіі стаў для мяне родным, да мяне ў вагоне падышла жанчына сталага веку. Яна, сціпла апранутая, з квяцістай хусткай на галаве, нагадала мне маю бабулю па бацьку родам з Варонежскай вобласці. Акурат. Яна падышла и паспрабавала штосьці спытаць у мяне... па-англійску!